Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фуру́нкул

(лац. furunculus)

гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы; скула.

фурункулёз

(ад фурункул)

хвароба, пры якой на целе з’яўляецца мноства фурункулаў.

фурфуро́л

(ад лац. furfur = вотруб’е + -ол)

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, якое здабываецца пераважна з вотруб’я і сланечнікавай лузгі і выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе смол.

фурцы́ла

(н.-лац. furcilla)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў невялікіх вадаёмах са значнай колькасцю арганічных рэчываў.

фу́рыя

(лац. furia = імя кожнай з трох багінь помсты ў старажытнарымскай міфалогіі)

перан. злосная, сварлівая жанчына.

фурыя́нт

(чэш. furiant = горды)

чэшскі народны парны танец.

фуст

(іт. fusto)

архіт. ствол, стрыжань калоны.

фут

(англ. foot = ступня)

англійская мера даўжыні, роўная 0,3048 м; ужывалася раней і ў некаторых іншых краінах, напр. у Расіі.

фу́такс

(англ. ftittock)

мар. састаўная частка шпангоўта драўлянага судна.

футара́л

гл. футляр.