Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фу́хтэль

(ням. Fuchtel)

1) плоскі бок клінка халоднай зброі, напр. шаблі;

2) удар шабляй, шпагай і іншай халоднай зброяй плазам.

фуэтэ́

(фр. fouette)

фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з павароту на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі.

фынь

(кіт. fyn)

дробная разменная манета Кітая, роўная 1/100 юаня.

фэст

(польск. fest, ад лац. festum)

1) царкоўнае, прастольнае свята (часцей каталіцкае);

2) наогул свята з кірмашамі і гуляннем.

фюзеля́ж

(фр. fuselage)

корпус лятальнага апарата для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў.

фюзе́н

(фр. fusain)

састаўная частка выкапнёвага вугалю, якая залягае лінзамі і слаямі ў вугальных пластах.

фю́рэр

(ням. Führer = правадыр)

назва правадыра нацысцкай партыі ў фашысцкай Германіі Гітлера.

ф’ю́чэрс

(англ. futures, мн. ад future = будучыня)

від біржавых аперацый па куплі-продажу з агаворкай аб пастаўках на наступны тэрмін (звычайна ад тыдня да некалькіх гадоў) па курсу на момант заключэння кантракта.

хаанацы́ты

(ад гр. choane = лейка + -цыты)

жгуцікавыя клеткі губак, якія ўтвараюць гастральны слой.

хаанефо́ра

(н.-лац. choanephora)

ніжэйшы грыб сям. тамнідыевых, які паразітуе на кветках і пладах агародных і костачкавых пладовых культур.