Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бандва́ген

(ням. Bandwagen, ад Band = вяроўка + Wagen = вазок)

канатная ваганетка, якая рухаецца па рэйках і выкарыстоўваецца ў адкрытых горных распрацоўках для транспарціроўкі пароды ад экскаватара да адвалу.

ба́нджа

(англ. banjo)

струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў.

банду́ра

(укр. бандура, ад гр. pandura)

украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

банды́т

(іт. bandito)

удзельнік банды, узброены рабаўнік, разбойнік.

бандыты́зм

(ад бандыт)

злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, узброеных нападах.

бандэро́ль

(фр. banderole)

1) невялікае паштовае адпраўленне (кнігі, газеты, часопісы і інш.) у папяровай абгортцы;

2) ярлык на тавары, які сведчыць, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.

бандэрылье́ра

(ісп. banderillero)

пешы баец з быком, які кідае ў яго бандэрыльі.

бандэры́лья

(ісп. banderilla)

невялікае ўпрыгожанае стужкамі кап’ё, якое выкарыстоўваецца ў час карыдаў.

ба́ні

(рум. bani)

разменная манета Румыніі, роўная 1/100 лея.

бані́стыка

(фр. bonistique)

дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае папяровыя грашовыя знакі і боны як гістарычныя дакументы.