Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

туз2

(ад англ. two = два)

невялікая двухвёславая шлюпка для аднаго весляра.

ту́зін

(польск. tuzin, ад фр. douzaine)

дванаццаць аднолькавых прадметаў;

чортаў т. — трынаццаць (па забабонных уяўленнях — нешчаслівы лік).

тузлу́к

(цюрк. tuzluk)

раствор кухоннай солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.

туі́дыум

(н.-лац. thuidium)

лістасцябловы мох сям. туідыевых, які расце на ламаччы ў сырых лясах, на вільготных лугах, на камянях.

ту́лій

(н.-лац. thulium, ад гр. Thoule = старажытнагрэчаская назва Скандынавіі)

хімічны элемент, метал, які належыць да лантаноідаў.

тулумба́с

(тур. tulumbaz)

старадаўні музычны інструмент, разнавіднасць літаўраў.

тулярэмі́я

(н.-лац. tularaemia, ад Tulare = назва мясцовасці ў Каліфорніі + гр. haima = кроў)

вострае інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (галоўным чынам грызуноў), якое характарызуецца агульным атручэннем арганізма, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў і інш.

ту́мар

(лац. tumor)

мед.. пухліна.

ту́мба

(лац. tumba)

1) невысокі слупок каля дарогі або тратуара;

2) круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш;

3) ніжняя частка пісьмовага стала ў выглядзе невялікай шафкі з шуфлядамі.

ту́мблер

(англ. tumbler)

механічны пераключальнік у электра- і радыётэхнічных прыборах.