Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

туберкулі́н

(ад лац. tuberculum = бугарок)

прэпарат для дыягностыкі туберкулёзу.

тубе́ркулы

(лац. tuberculum = бугарок)

бугаркі ў тканках арганізма, выкліканыя туберкулёзнай палачкай.

туберкуля́рыя

(н.-лац. tubercularia)

недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на адмерлых галінках кустоў і лісцевых дрэў.

тубі́фера

(н.-лац. tubifera)

слізявік сям. рэтыкулярыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне, апалым лісці, лясным подсціле.

ту́бус

(лац. tubus = труба)

труба ў аптычных прыборах.

тубяро́за

(лац. tuberosus = пакрыты бугаркамі)

травяністая расліна сям. амарылісавых з белымі духмянымі кветкамі, эфірны алей якой выкарыстоўваецца ў парфумерыі; вырошчваецца як дэкаратыўная.

туга́й

(цюрк. tugaj)

пойменны лес, непраходны зараснік у рачных далінах пустыннай і паўпустыннай зон Сярэд. і Цэнтр. Азіі.

ту́грык

(манг. tögrög)

грашовая адзінка Манголіі, роўная 100 мунгу.

ту́ер

(фр. toueur)

рачное самаходнае судна для праводкі іншых суднаў на ўчастках з вялікімі скорасцямі цячэння.

туз1

(польск. tuz, ад с.-в.-ням. tus)

1) старшая ігральная карта;

2) перан. высокапастаўленая, уплывовая асоба (напр. фінансавыя тузы).