Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

турба-

(лац. turbo = віхор)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «турбіна».

турбаагрэга́т

(ад турба- + агрэгат)

злучаныя на адным вале турбіна і рабочая машына (электрычны генератар, кампрэсар і інш.).

турбава́ць

(польск. turbować, ад лац. turbare)

1) непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.;

2) пастаянна хваляваць, трывожыць, не даваць спакою.

турбавентыля́тар

(ад турба- + вентылятар)

лопасцевы насос для перамяшчэння газу, якая прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.

турбагенера́тар

(ад турба- + генератар)

генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.

турбадына́ма

[ад турба- + дынама(машына)]

генератар пастаяннага току (дынамамашына) з прыводам ад турбіны.

турбадэта́ндер

(ад турба- + дэтандэр)

дэтандэр, у якім расшыральнай машынай з’яўляецца турбіна, што працуе на сціснутым газе; выкарыстоўваецца ў халадзільнай тэхніцы.

турбакампрэ́сар

(ад турба- + кампрэсар)

цэнтрабежны або восевы кампрэсар, які прыводзіцца ў рух турбінай.

турба́н

(фр. turban, ад перс. dulbend = тканіна з крапівы)

галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўн. Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.

турбапа́ўза

(ад лац. turbo = віхор + паўза)

мяжа ў верхняй атмасферы на вышынях каля 105—115 км, вышэй якой роля турбулентнага перамешвання кампанентаў атмасферы нязначная.