Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэчэ́нта

(іт. trecento = трыста)

мастацтвазнаўчы і філалагічны тэрмін для абазначэння італьянскай культуры 14 ст., якая падрыхтавала Адраджэнне (параўн. протарэнесанс).

трэшко́ут

(гал. trekschuit)

невялікае драўлянае бяспалубнае рачное судна.

тсу́га

(н.-лац. tsuga, ад яп. tsuga)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ва Усх. Азіі, Гімалаях, Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

туа́з

(фр. toise)

адзінка даўжыні ў Францыі, роўная 1,949 м.

туале́т

(фр. toilette, ад toile = палатно)

1) убранне, адзенне (напр. модны т.);

2) прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, адзяванне, прычэсванне);

3) столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца і інш.;

4) прыбіральня.

туальдэно́р

(фр. toile de nord, ад toile = палатно + nord = поўнач)

лёгкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення шэрага колеру для верхніх мужчынскіх рубашак, спецвопраткі і інш.

туата́ра

(ад палінез. tua = на адваротным баку + tara = перпендыкуляр)

тое, што і гатэрыя.

ту́ба

(лац. tuba = труба)

1) медны духавы музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба;

2) тое, што і ’цюбік.

тубафо́н

(ад туба + -фон)

ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучальных званочкаў.

туберкулёз

(н.-лац. tuberculosis, ад лац. tuberculum = бугарок)

інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца мікрабактэрыямі туберкулёзу, або палачкай Коха; паражае лёгкія, косці, суставы, кішэчнік; сухоты.