Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

такты́льны

(лац. tactilis)

датыкальны;

т-ае адчуванне — адчуванне дотыку.

такты́чны

(гр. taktikos)

1) звязаны з ажыццяўленнем ваенных задач;

т-ая адзінка — падраздзяленне, здольнае самастойна выконваць баявое заданне;

2) абумоўлены выбарам прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.

такы́р

(цюрк. takyr = роўны, голы)

роўная гліністая прастора ў пустынях і паўпустынях Сярэд. Азіі і Казахстана.

тала́мус

(лац. thalamus, ад гр. thalamos = пакой)

асноўная частка прамежкавага мозгу паміж сярэднім мозгам і карой вялікіх паўшар’яў, дзе збіраюцца імпульсы ад усіх органаў пачуццяў і ажыццяўляецца іх першасны аналіз і сінтэз.

тала́нт

(гр. talanton = вага, вагі)

самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Стараж. Грэцыі, Егіпце, Вавілоне, Персіі.

таласакрато́н

(ад гр. thalassa = мора + kratos = сіла)

маларухомая асейсмічная вобласць ложа акіяна.

таласакраты́чны

(ад гр. thalassa = мора + krateo = валодаю, захопліваю)

які садзейнічае значнаму расшырэнню плошчы мора;

т-ыя перыяды — перыяды ў геалагічнай гісторыі Зямлі, калі значная частка мацерыкоў была пакрыта морам (проціл. геакратычны).

таласатэрапі́я

(ад гр. thalassa = мора + тэрапія)

комплекснае лячэнне марскім кліматам і марскімі купаннямі.

таласафі́т

(ад гр. thalassa = мора + -фіты)

самы старажытны этап эвалюцыі расліннага покрыва Зямлі, які характарызаваўся панаваннем водарасцей.

таласемі́я

(ад гр. thalassa = мора + -емія)

спадчыннае малакроўе (анемія), абумоўленае парушэннямі ў сінтэзе гемаглабіну, упершыню выяўленае ў жыхароў Міжземнамор’я.