Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таксака́ра

(н.-лац. toxocara)

гельмінт класа нематодаў паразітуе ў тонкім кішэчніку сабак, лісоў, пясцоў, кошак.

таксакаро́з

(ад таксакара)

глісная хвароба пушных звяроў, сабак, кошак, якая выклікаецца таксакарай.

таксамато́р

(ад такса + матор)

тое, што і таксі.

таксано́мія

(ад гр. taksis = парадак, лад + -номія)

тэорыя і метады класіфікацыі раслін і жывёл, а таксама распрацоўка правіл класіфікацыі і вылучэнне таксонаў.

таксапла́зма

(ад гр. toksikon = яд + плазма)

прасцейшае атрада какцыдый; паразітуе ў органах і тканках пазваночных жывёл і чалавека.

таксаплазмо́з

(ад таксаплазма)

хвароба чалавека і жывёл, узбуджальнікам якой з’яўляюцца таксаплазмы.

таксаскарыдо́з

(ад гр. toksikon = яд + аскарыды)

глісная хвароба драпежных жывёл, якая выклікаецца аскарыдамі.

такса́тар

(с.-лац. taxator)

1) той, хто вызначае таксу, расцэнкі;

2) спецыяліст, які займаецца ўлікам і матэрыяльнай ацэнкай лясных багаццяў.

таксафо́н

(ад гр. taksis = парадак + -фон)

тэлефон-аўтамат, які дзейнічае пасля апускання манеты пэўны час паводле вызначанай таксы.

такса́цыя

(лац. taxatio)

1) вызначэнне таксы, расцэнкі тавараў або нормы аплаты чаго-н.;

2) улік і матэрыяльная ацэнка лясных багаццяў.