Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфігмо́граф

(ад гр. sphygmos = пульс + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі біцця пульсу.

сфінкс

(гр. sphinks)

1) гіганцкая каменная фігура ляжачага льва з чалавечай галавой як увасабленне магутнасці фараона ў Стараж. Егіпце;

2) крылатая істота з тулавам льва і галавой жанчыны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

3) перан. загадкавая істота, незразумелы чалавек;

4) малпа з роду павіянаў з доўгай чырванавата-карычневай поўсцю; гвінейскі павіян;

5) буйны матыль сям. бражнікаў, мёртвая галава.

сфінктры́на

(н.-лац. sphinctrina)

сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які селіцца на лішайніках з роду пертузарыя.

сфі́нктэр

(гр. sphinkter)

кольцападобная мышца, скарачэнне якой замыкае або звужае якую-н. вонкавую адтуліну або выхад з трубчастага органа.

сфрагі́стыка

(ад гр. sphragis = пячатка)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.

сфума́та

(іт. sfumato)

прыём у выяўленчым мастацтве, які заключаецца ў змякчэнні абрысаў постацей і прадметаў, што дае магчымасць перадаваць навакольнае паветра.

схала́ст

(гр. scholastes = адданы навуковым або літаратурным заняткам)

1) паслядоўнік схаластыкі;

2) перан. той, хто адрывае веды, навуку ад жыцця і практыкі.

схала́стык

(гр. scholastikos = школьны)

тое, што і схаласт.

схала́стыка

(гр. scholastikos = школьны)

1) сярэдневяковая рэлігійна-ідэалістычная філасофія, якая вызначалася абстрактнымі разважаннямі і фармальнымі лагічнымі мудрагельствамі;

2) перан. фармальныя веды, адарваныя ад жыцця, начотніцтва.

схаласты́чны

(гр. scholastikos = школьны)

1) уласцівы схаластыцы;

2) адарваны ад жыцця, практыкі; фармальны.