Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схізо́мерыс

(н.-лац. schizomeris)

ніткаватая зялёная водарасць сям. схізамерыдыевых; расце ў прэсных вадаёмах на падводных прадметах.

схі́ма

(гр. schema = становішча)

вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе ад пасвечанага ў яе строгага аскетызму.

схістастэ́га

(н.-лац. schistostega)

лістасцябловы мох сям. схістастэгіевых, які расце на ўвільготненай глебе ў паглыбленнях сярод каранёў дрэў, у дуплах, норах звяроў.

схо́лп

(гр. scholia, мн. ад scholion)

заўвагі, тлумачэнні да тэксту.

сцізо́рык

(польск. scyzoryk, ад лац. scissor = які разразае)

невялікі складаны кішэнны нож.

сці́рта

(літ. stirta)

1) вялікі стог снапоў збожжа, саломы або сена, складзены пад адкрытым небам;

2) вялікая куча прадметаў.

сцыары́ды

(н.-лац. sciaridae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых; шкодзяць бульбе, агуркам і іншым агародным культурам.

сцыафі́ты

(ад гр. skia = цень + -фіты)

расліны, якія добра пераносяць зацяненне.

сцыенты́зм

(ад лац. scientia = навука)

абсалютызацыя ролі навукі ў сістэме культуры, у ідэйным жыцці грамадства.

сцында́псус

(н.-лац. scindapsus)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароідных з тонкім сцяблом і бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.