Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сферацы́сціс

(н.-лац. sphaerocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая трапляецца ў прэсных водах.

сферо́ід

(гр. sphairoeides = шарападобны)

цела, якое ўтвараецца вярчэннем эліпса вакол яго малой восі; сплюшчаны шар, паверхня такога шара.

сферо́метр

(ад гр. sphaira = шар + -метр)

прыбор для вымярэння радыуса крывізны сферычных паверхняў (напр. аптычных лінзаў).

сферо́псіс

(н.-лац. sphaeropsis)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які ўзбуджае чорны рак яблыні і грушы.

сферы́дыі

(ад гр. sphaira = шар + eidos = выгляд)

органы раўнавагі ў марскіх вожыкаў.

сферы́ты

(ад гр. sphaira = шар)

акруглыя крышталічныя ўтварэнні ў раслінных клетках.

сферы́чны

(гр. sphairikos)

1) які мае форму сферы, шара;

2) размешчаны на сферы, характэрны для яе паверхні;

с-ая астраномія — раздзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяцілаў на нябеснай сферы.

сфігмагра́ма

(ад гр. sphygmos = пульс + -грама)

крывая, якая з’яўляецца графічным адбіткам біцця пульсу.

сфігмагра́фія

(ад гр. sphygmos = пульс + -графія)

графічны запіс біцця пульсу з дапамогай сфігмографа.

сфігмамано́метр

(ад гр. sphygmos = пульс + манометр)

прыбор для вымярэння крывянога ціску.