Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сфенацэфа́лія

(ад гр. sphen = клін + kephale = галава)

галава клінападобнай формы (з расшыранай лобнай часткай і звужанай патыліцай).

сфе́ра

(лац. sphaera, ад гр. sphaira = шар)

1) шар або яго ўнутраная паверхня (напр. зямная с., нябесная с.);

2) вобласць распаўсюджання якога-н. дзеяння (напр. с. прыцягнення планеты);

с. уплыву — тэрыторыя залежнай краіны, якая знаходзіцца пад палітычным і эканамічным кантролем адной з імперыялістычных дзяржаў;

3) галіна якой-н. дзейнасці, праяўлення якіх-н. інтарэсаў (напр. с. вытворчасці);

4) грамадскае асяроддзе; кола асоб, аб’яднаных агульнасцю сацыяльнага становішча або заняткаў (напр. навуковая с., дзелавая с.).

сферазо́сма

(н.-лац. sphaerozosma)

ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах, рэках, дыстрофных азёрах, радзей у вадасховішчах і канавах.

сфераіда́льны

(ад гр. sphairoeides = шарападобны)

які мае форму сфероіда.

сфералі́ты

(ад сфера + -літ)

сферычныя геалагічныя ўтварэнні дыяметрам пераважна некалькі міліметраў, якія маюць радыяльна-валакністую будову.

сферамарфі́ты

(н.-лац. sphaeromorphitae)

падгрупа выкапнёвых марскіх водарасцяў або іх цыстаў з групы акрытархаў са сферычнай або эліпсоіднай абалонкай без грэбеняў грабянёў і ўнутранага цела.

сферапе́цыя

(н.-лац. sphaeropezia)

сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які трапляецца на апалым лісці падбелу, брусніц і журавін.

сферасо́ма

(н.-лац. sphaerosoma, ад гр. sphaire = шар + soma = цела)

1) сумчаты грыб сям. аскаболавых, які трапляецца на апалым лісці ў лясах;

2) клетачная гранула, якая змяшчае ліпіды і бялкі.

сфератэ́ка

(н.-лац. sphaerotheca)

сумчаты грыб сям. эрызіфавых, які развіваецца на лісці агрэсту, парэчак, раслін сям. ружавых і гваздзіковых.

сферафі́за

(н.-лац. sphaerophysa, ад гр. sphaira = шар + physe = пузыр)

расліна сям. бабовых, якая расце ў Казахстане, Сярэд. Азіі, на Каўказе.