Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотагеліёграф

(ад фота- + геліёграф)

астранамічны інструмент для фатаграфавання Сонца.

фотаге́н

(ад гр. phos, -otos = святло + -ген)

уст. мінеральнае масла, атрыманае перагонкай нафты, смалы, якое ўжывалася для асвятлення.

фотагені́чны

(ад гр. phos, -otos = святло + genos = род, паходжанне)

выразны, які добра перадаецца на фотаздымку, кінаплёнцы (напр. ф. твар); параўн. тэлегенічны.

фотагравю́ра

(ад фота- + гравюра)

тое, што і геліягравюра.

фотаграмме́трыя

(ад гр. phos, -otos = святло + gramma = запіс + -метрыя)

вызначэнне формы, памераў і размяшчэння розных аб’ектаў у прасторы на аснове вымярэнняў іх фатаграфічных відарысаў, што атрыманы наземным шляхам або з лятальных апаратаў (гл. аэрафотаграмметрыя).

фотадакуме́нт

(ад фота- + дакумент)

фатаграфія, якая адлюстроўвае рэальны факт і мае гістарычнае, юрыдычнае, навуковае значэнне.

фотадыёд

(ад фота- + дыёд)

двухэлектродны паўправадніковы прыбор, дзеянне якога грунтуецца на выкарыстанні фотаэфекту.

фотаіаніза́цыя

(ад фота- + іанізацыя)

іанізацыя газу, выкліканая электрамагнітным выпрамяненнем.

фотаілюстра́цыя

(ад фота- + ілюстрацыя)

ілюстрацыя чаго-н. у выглядзе фатаграфічнага здымка.

фотаінфарма́цыя

(ад фота- + інфармацыя)

інфармацыя, якая ажыццяўляецца сродкамі фатаграфіі, прадстаўленая ў фотаздымках.