Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фо́рма

(лац. forma)

1) знешні выгляд, абрыс прадмета;

2) філас. знешняе выражэнне якога-н. зместу;

3) узор, паводле якога робяцца якія-н. прадметы; прыстасаванне для надання прадметам пэўных знешніх рыс;

4) устаноўлены спосаб, парадак правядзення чаго-н.;

5) аднастайнае адзенне для асоб пэўных катэгорый (напр. школьная ф., ваенная ф.);

6) выгляд, будова, структура чаго-н., абумоўленая зместам;

7) знешні бок мастацкага твора, сістэма мастацкіх сродкаў і прыёмаў;

8) лінгв. сродак выражэння граматычных катэгорый;

9) мат. аднародны мнагачлен ад некалькіх пераменных;

10) палігр. друкарскі набор, заключаны ў раму, а таксама паверхня з рэльефным адбіткам, прызначаная для друкавання.

фо́рмула

(лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

1) дакладнае вызначэнне якога-н. правіла, закона, палажэння;

2) мат. рад велічынь, выражаных лічбамі і літарамі і злучаных матэматычнымі знакамі;

3) скарочанае абазначэнне саставу якога-н. хімічнага злучэння пры дапамозе літар і лічбаў (напр. ф. вады, ф. сульфату натрыю).

фо́рпік

(англ. forepeak, гал. voorpiek)

насавы адсек на караблі, размешчаны непасрэдна каля фарштэўня.

форс

(польск. forsa, ад фр. force = сіла)

самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць прысутных раскошай, манерамі і інш.

фо́рсінг

(англ. forcing, ад force = нагнятаць)

фарсіраваны бой у боксе, які характарызуецца безупыннымі атакамі.

форс-мажо́р

(фр. force majeure = неадольная перашкода)

надзвычайныя абставіны, якія вымушаюць дзейнічаць інакш, чым меркавалася; акалічнасць, якую немагчыма прадухіліць або ліквідаваць.

форт

(фр. fort, ад лац. fortis = моцны)

умацаванне доўгатэрміновага або часовага характару, якое з’яўляецца часткай крэпасці ці самастойным апорным пунктам, прызначаным для абароны.

фо́ртка

(ст.-польск. fortka, forta < с.-в.-ням. pforte, ад лац. porta)

1) невялікія дзверы ў варотах, агароджы;

2) створка дзвярэй, варот, акон;

3) шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання.

фо́ртэ

(іт. forte)

муз. моцна, на поўную сілу гуку (проціл. піяна).

фо́ртэль, фартэ́ль

(польск. fortel, ад ням. Vorteil)

выхадка, выбрык.