Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́бер-паліцма́йстар

(ад обер- + паліцмайстар)

шэф паліцыі ў буйным горадзе ў царскай Расіі.

о́бер-пракуро́р

(ад обер- + пракурор)

1) службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сената ў царскай Расіі;

2) вышэйшая службовая асоба, якая на правах міністра ўзначальвала Сінод у царскай Расіі.

о́бер-шэ́нк

(ням. oberschenk = старшы віначэрпій віначэрп)

вышэйшы прыдворны чын 2-га класа ў Расійскай імперыі.

о́бер-яфрэ́йтар

(ад обер- + яфрэйтар)

старшы салдат у арміях некаторых еўрапейскіх краін.

о́вы

(лац. ovum = яйцо)

яйцападобныя арнаментальныя матывы ў іанічным і карынфскім архітэктурных ордэрах.

о́ган

(гал. ogen = літар. вочы)

мар. пятля на канцы або на сярэдзіне троса, якая надзяваецца на мачту, рэю і інш.

о́да

(гр. ode = песня)

1) урачысты верш, прысвечаны якой-н. значнай падзеі або асобе;

2) вакальная або вакальна-інструментальная кампазіцыя, якая ўслаўляе якую-н. ідэю або асобу.

о́дэльстынг

(нарв. odelsting)

ніжняя палата нарвежскага парламента (стортынга); параўн. лагтынг.

о́жрагіс

(літ. óžragis = казіны рог)

старадаўні літоўскі духавы музычны інструмент, зроблены з казінага рога.

о́зы

(шв. osar)

невысокія вузкія валы з ледніковых адкладаў (пяску, гравію, галькі і інш.).