Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мукаполіцукры́ды

(ад лац. mucus = слізь + поліцукрыды)

складаныя поліцукрыды, жэлепадобныя рэчывы, якія выконваюць у арганізме жывёл і чалавека ролю прыроднага змазачнага матэрыялу.

мукапратэі́ды

(ад лац. mucus = слізь + пратэіды)

тое, што і мукоіды.

муко́іды

(ад лац. mucus = слізь + -оід)

складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія змяшчаюцца ў рагавіцы, храстках, сліне, мачы і інш.

муко́р

(н.-лац. mucor)

ніжэйшы грыб сям. мукоравых, які расце на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, глебе, харчовых прадуктах.

муксу́н

(тат. muksun)

прэснаводная рыба сям. ласасёвых, якая водзіцца ў сібірскіх рэках і азёрах.

мул

(лац. mulus)

дамашняя жывёла, помесь асла з кабылай.

мула́

(кр.-тат. mulla, ад ар. maulā = пан, уладар)

мусульманскі свяшчэннік.

мула́т

(ісп. mulato, ад ар. muvallad = нечыстакроўны араб)

нашчадак ад шлюбу белых і неграў.

мулінэ́

(рус. мулине, ад фр. moulinet = суканы шоўк)

баваўняныя або віскозныя ніткі для вышывання.

мулі́т

(ад англ. mull = назва вострава ў Шатландыі)

мінерал класа сілікатаў у выглядзе бясколерных або ружавата-белых крышталікаў; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.