Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зоапаразі́ты

(ад зоа- + паразіты)

жывёлы, якія шматкратна харчуюцца за кошт іншых жывёл, не забіваючы іх, напр. многія прасцейшыя, гельмінты, насякомыя.

зоапатало́гія

(ад зоа- + паталогія)

навука аб паталагічных працэсах у арганізме жывёл.

зоапланкто́н

(ад зоа- + планктон)

планктон, які складаецца з жывёльных арганізмаў.

зоапсіхало́гія

(ад зоа- + псіхалогія)

галіна псіхалогіі, якая вывучае псіхіку жывёл.

зоапсіхо́лаг

(ад зоа- + псіхолаг)

спецыяліст у галіне зоапсіхалогіі.

зоаспара́нгп

(ад зоа- + спарангій)

органы непалавога размнажэння ў некаторых водарасцей і ніжэйшых грыбоў; клеткі, у якіх утвараюцца зааспоры.

зоатамі́я

(ад зоа- + -тамія)

навука аб будове арганізма жывёл, яго органах і сістэмах.

зоафенало́гія

(ад зоа- + феналогія)

навука аб сезонных з’явах у жывёльным свеце, раздзел феналогіі.

зоахларэ́ла

(ад зоа- + хларэла)

тое, што і эндасімбіёз.

зоацэно́з

(ад зоа- + -цэноз)

сукупнасць жывёл, якія ўваходзяць у склад біяцэнозу.