стэрэа-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «цвёрды», «прасторавы», «аб’ёмны».
стэрэа-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «цвёрды», «прасторавы», «аб’ёмны».
стэрэаба́т
(
цокаль збудавання або каланады ў антычнай архітэктуры.
стэрэаві́зар
(ад стэрэа- + (тэле)візар]
тое, што і стэрэатэлевізар.
стэрэагра́ма
(ад стэрэа- + -грама)
пара стэрэаскапічных здымкаў, якія даюць аб’ёмны вобраз.
стэрэагра́фія
(ад стэрэа- + -графія)
перспектыўнае адлюстраванне геаметрычных цел на плоскасці.
стэрэаізаме́ры
(ад стэрэа- + ізамеры)
ізамеры з розным прасторавым размяшчэннем атамаў у малекулах.
стэрэаізамеры́я
(ад стэрэа- + ізамерыя)
ізамерыя, якая залежыць ад прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах.
стэрэакампара́тар
(ад стэрэа- + кампаратар)
прыбор для вымярэння на аснове двух фотаздымкаў усіх трох каардынатаў пунктаў прадмета, а таксама элементаў узаемнага арыентавання пары фотаздымкаў у момант фатаграфавання.
стэрэакардыёграф
(ад стэрэа- + кардыёграф)
прыбор для даследавання сэрца, прасторавы кардыёграф.
стэрэака́ўлан
(
кусцісты сумчаты лішайнік