Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэрэафо́н

(ад стэрэа- + -фон)

прыбор для запісвання і ўзнаўлення гуку з захаваннем адчування прасторавага размяшчэння крыніцы гуку.

стэрэафотаграмме́трыя

(ад стэрэа- + фотаграмметрыя)

аэрафотаздымка зямной паверхні на двух сумежных фотаздымках (стэрэапары).

стэрэахі́мія

(ад стэрэа- + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае прасторавае размяшчэнне атамаў у малекулах хімічных злучэнняў.

стэрэахро́мія

(ад стэрэа- + -хромія)

тэхніка малявання на сцяне фарбамі, змешанымі з вадкім шклом.

стэрэаэкра́н

(ад стэрэа- + экран)

экран, прызначаны для дэманстрацыі стэрэафільмаў.

стэрэаэфе́кт

(ад стэрэа- + эфект)

аб’ёмнае ўспрыманне навакольных прадметаў.

стэрэо́метр

(ад стэрэа- + -метр)

прыбор для стэрэаскапічнага паказу рэльефу па аэрафотаздымках.

стэрэ́ум

(н.-лац. stereum)

губавы базідыяльны грыб сям. стэрэумавых, які расце на адмерлых дрэвах і кустах, на пнях і апрацаванай драўніне, радзей на жывых лісцевых і хвойных дрэвах.

стэтагра́фія

(ад гр. stethos = грудзі + -графія)

запісванне пры дапамозе стэтографа.

стэтаскапі́я

(ад гр. stethos = грудзі + -скапія)

праслухоўванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.