Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэмфі́лій

(н.-лац. stemphylium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах і выклікае іх гніенне.

стэн

(гр. sthenos = сіла)

адзінка сілы, роўная сіле, якая надае масе ў 1 т паскарэнне 1 м/сек​2.

стэна-

(гр. stenos = вузкі, цесны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «цесны, абмежаваны», «скарочаны».

стэнаба́тны

(ад стэна- + гр. bathos = глыбіня)

прыстасаваны да жыцця на пэўнай глыбіні;

с-ыя жывёлы — водныя жывёлы, якія жывуць на пэўнай глыбіні і пры пэўным вадзяным ціску (параўн. эўрыбатны).

стэнабіёнтны

(ад стэнабіёнты);

с-ыя арганізмы — тое, што і стэнабіёнты.

стэнабіёнты

(ад стэна- + біёнты)

арганізмы, здольныя існаваць толькі пры адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя (тэмпературы, вільготнасці, асвятлення, ціску і г.д.); параўн. эўрыбіёнты.

стэнагалі́нны

(ад стэна- + гр. gals = соль)

здольны жыць толькі пры пэўнай салёнасці вады;

с-ыя арганізмы — марскія арганізмы, якія не могуць пераносіць значных змен салёнасці навакольнага асяроддзя (параўн. эўрыгалінны).

стэнагіграбіёнтны

(ад стэна- + гр. hygros = вільготны + bios = жыццё)

здольны жыць толькі пры пэўнай вільготнасці асяроддзя;

с-ыя жывёлы — жывёлы, для існавання якіх патрабуюцца вузка абмежаваныя ўмовы вільготнасці асяроддзя (напр. вільготныя тропікі, пустыні і г.д.).

стэнагра́ма

(ад стэна- + -грама)

запіс прамовы, лекцыі пры дапамозе стэнаграфіі.

стэнагра́фія

(ад стэна- + -графія)

спосаб пісьма, пры якім дзякуючы асобным знакам і скарачэнням дасягаецца хуткасць запісу вуснай мовы.