Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэганагра́фія

(ад гр. steganos = скрытны + -графія)

тайнапіс, пісьмо ўмоўнымі, шыфраванымі знакамі.

стэгацэфа́л

(ад гр. stege = пакрыццё + kephale = галава)

вымерлае драпежнае земнаводнае з пяціпальцымі канечнасцямі, чэрап якога меў суцэльнае пакрыццё з касцей; жыло ў палеазоі.

стэк

(англ. stick)

хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.

стэ́ка

(іт. stecca)

драўляная лапатка, якая выкарыстоўваецца скульптарам пры лепцы з гліны, пластыліну, воску.

стэ́ла

(лац. stela, ад гр. stele = слуп)

1) вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі;

2) цэнтральная частка сцябла і кораня ў вышэйшых раслін.

стэла́ж

(ням. Stellage)

прыстасаванне ў выглядзе паліц, размешчаных адна над другой, для захоўвання прадметаў і штучных матэрыялаў.

стэлі́т

(англ. stellite, ад лац. stella = зорка + гр. lithos = камень)

цвёрды сплаў, пераважна на кобальтавай аснове, які наплаўляюць на рэзальныя інструменты і дэталі машын.

стэ́льмах

гл. стальмах.

стэмані́тыс

(н.-лац. stemonitis)

слізявік сям. стэманітавых, які развіваецца на апалым лісці, галінках, гнілой драўніне і на кары жывых дрэў.

стэманіфа́нтэс

(н.-лац. stemonyphantes)

павук сям. лініфіідаў, які жыве пераважна на ўзлесках, у светлых хвойных і мяшаных лясах на травяністых раслінах.