Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стымуля́тар

(ад лац. stimulare = заахвочваць)

1) рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл;

2) лекавы прэпарат для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування.

стымуля́цыя

(лац. stimulatio)

паскарэнне або ўзмацненне развіцця, актывізацыя дзейнасці чаго-н. (напр. с. росту раслін, с. дзейнасці сардэчнай мышцы).

стыпе́ндыя

(лац. stipendium = плата)

штомесячная грашовая дапамога студэнтам, аспірантам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

стыпендыя́т

(лац. stipendiatus)

навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.

сты́плер

(англ. steepler)

конь, спецыяльна прывучаны для скачак з перашкодамі.

стыпль-чэ́з

(англ. steeplechase)

бег або скачкі на хуткасць з перашкодамі.

сты́ракс

(н.-лац. styrax, ад гр. styraks)

1) дрэвавая або кустовая расліна сям. стыраксавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, якая змяшчае ў смале пахучыя рэчывы;

2) пахучы бальзам, які атрымліваюць з гэтай расліны і выкарыстоўваюць у парфумерыі і медыцыне.

стыра́тар

(ад іт. stirare = расцягваць)

прыстасаванне з дзвюх уваходзячых адна ў другую рамак для нацягвання вільготнай паперы пры рабоце акварэллю.

стыро́л

(ад гр. styraks = пахучая смала + -ол)

вадкае пахучае рэчыва, якое здабываецца са смалы некаторых трапічных дрэў і выкарыстоўваецца ў парфумерыі, мылаварэнні і інш.

стыса́нус

(н.-лац. stysanus)

недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца на разнастайных раслінных рэштках, на перагнойнай глебе.