Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сала́на

(ісп. solano, ад лац. solanus = усходні вецер)

сухі гарачы вецер у Іспаніі.

саланга́на

(ад малайск. salamga)

птушка падатрада стрыжоў, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі, Інданезіі, Аўстраліі; гнёзды гэтай птушкі, пабудаваныя з зацвярдзелай сліны, у кітайцаў і некаторых іншых народаў ужываюцца ў ежу.

салані́н

(ад лац. solanum = паслён)

ядавітае рэчыва, якое адносіцца да арганічных злучэнняў і сустракаецца ў раслінах сям. паслёнавых.

сала́та

(польск. salata, ад іт. insalata)

1) агародная расліна роду латук сям. складанакветных, пашыраная ў розных кліматычных зонах, лісце якой сырым ужываецца ў ежу;

2) халодная страва з лісця гэтай расліны або з любой нарэзанай гародніны, часам з дабаўленнем мяса, рыбы з прыправай.

салда́т

(ням. Soldat)

1) радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска;

2) ваеннаслужачы наогул;

3) перан. той, хто аддана служыць якой-н. справе.

саленасто́ма

(н.-лац. solenostoma)

пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які расце на вільготнай гліністай, пясчанай і глеіста-пясчанай глебах, па краях канаў, берагах ручаёў, абапал дарог.

саленацы́ты

(ад гр. solen = канал, трубка + -цыты)

зорчатыя клеткі з доўгімі ўнутранымі раснічкамі, якія замыкаюць протанефрыдыі.

салено́ід

(ад гр. solen = трубка + -оід)

драцяная спіраль, наматаная на стрыжань, вакол якой пры прапусканні электрычнага току ўтвараецца магнітнае поле.

сале́п

(ням. Salep, ад ар. sachlab)

высушаныя клубняплоды ятрышніку і некаторых іншых раслін сям. архідных, у якіх змяшчаецца слізістае рэчыва і крухмал; выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэкстыльнай прамысловасці.

сале́тра

(польск. saletra < лац. sal nitrum, ад sal = соль + nitrum = сода)

агульная назва солей амонію, калію, кальцыю, натрыю і інш., якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, як кансервуючыя кансервавальныя сродкі.