Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сае́та

(польск. sajeta, ад іт. saietta)

уст. тонкае высокагатунковае сукно.

саз

(тур. saz, ад перс. saz)

струнны шчыпковы музычны інструмент, распаўсюджаны ў народаў Закаўказзя, Ірана, Афганістана і іншых краін Усходу.

саза́н

(тур. sazan)

прамысловая рыба сям. карпавых з буйной луской.

сазанда́р

(ад перс. sazende = музыкант)

народны інструментальны ансамбль, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.

саімі́ры

(н.-лац. saimiri)

учэпістахвостыя малпы, пашыраныя ў лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.

сайга́к

(цюрк. sajgak)

від антылопы, парнакапытная жывёла стэпавай зоны Азіі.

са́йра

(гр. sairos)

ціхаакіянская прамысловая рыба сям. макрэлешчупаковых.

сак

(фр. sac < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок)

1) прыстасаванне ў выглядзе нацягнутай на абруч сеткі для лоўлі рыбы;

2) уст. свабоднае жаночае паліто.

са́кас

(гр. sakkos = мяшок)

адзенне архірэя ў час набажэнства.

са́ква

(ст.-польск. sakwa < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок)

кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў.