Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотахро́ніка

(ад фота- + хроніка)

хроніка падзей, якая знайшла адлюстраванне ў фатаграфіях.

фотацынкагра́фія

(ад фота- + цынкаграфія)

фотамеханічны спосаб прыгатавання цынкавых клішэ для друку.

фотаэкспано́метр

(ад фота- + экспанометр)

тое, што і экспанометр.

фотаэлектро́нны

(ад фота- + электрон)

звязаны з працэсам пераўтварэння слабага святла ў электрычныя сігналы або імпульсы дастатковай велічыні (напр. ф-ыя прыборы).

фотаэлектры́чны

(ад фота- + электрычны)

звязаны з працэсам непасрэднага пераходу светлавой энергіі ў электрычную (напр. ф. эфект).

фотаэлеме́нт

(ад фота- + элемент)

прыбор, які ператварае светлавую энергію ў электрычную.

фотаэмі́тэр

(ад фота- + лац. emittere = вылучаць)

тое, што і фотакатод.

фотаэму́льсія

(ад фота- + эмульсія)

святлоадчувальны слой на фотаматэрыялах (фотапласцінках, плёнках, паперы).

фотаэфе́кт

(ад фота- + эфект)

з’ява непасрэднага пераўтварэння светлавой энергіі ў электрычную.