Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бале́я

(польск. balia, ад с.-н.-ням. balje)

вялікая нізкая пасудзіна з клёпак для мыцця бялізны і купання.

баліва́р

[ісп. bolivar, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783—1830)]

1) грашовая адзінка Венесуэлы, роўная 100 сантымам;

2) мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.

балівія́на

[ісп. boliviano, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783—1830)]

грашовая адзінка Балівіі, роўная 100 сентава.

балі́д

(фр. bolide, ад гр. bolis, -idos = кінутае кап’ё)

вялікі яркі метэор з доўгім вогненным хвастом.

балі́ста

(лац. ballista, ад гр. ballo = кідаю)

1) старажытная ваенная асадная машына для кідання камянёў, бярвення, бочак з запаленай смалой і інш.;

2) расліна з марфалагічнымі прыстасаваннямі, якія перашкаджаюць самаадвольнаму асыпанню дыяспораў.

балістакардыягра́ма

(ад баліста + кардыяграма)

запіс механічных рухаў цела чалавека, атрыманы ў выніку даследавання скарачэнняў сэрца метадам балістакардыяграфіі.

балістакардыягра́фія

(ад баліста + кардыяграфія)

метад графічнай рэгістрацыі механічных рухаў цела чалавека, якія адбываюцца пры скарачэннях сэрца.

балі́стыка

(ням. Ballistik, ад лац. ballista = баліста)

навука аб руху артылерыйскіх снарадаў, мінаў, куляў пры стральбе.

балісты́т

(ад лац. ballista = кідальная машына)

бяздымны нітрагліцэрынавы порах.

балісты́чны

(ад балістыка)

звязаны з балістыкай (напр. б-ая ракета, б-ая траекторыя).