Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотафі́лы

(ад фота- + -філ)

святлалюбныя жывёлы, актыўнасць якіх звязана з пэўнай ступенню асветленасці.

фотафі́льм

(ад фота- + фільм)

фільм, які складаецца з нерухомых кадраў-фатаграфій.

фотафі́ніш

(ад фота- + фініш)

прыбор, які складаецца з секундамераў і кіназдымачнага апарата, прызначаны для дакладнага вызначэння фінішу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў.

фотафо́бія

(ад фота- + -фобія)

павышаная адчувальнасць вока да асвятлення; святлабоязь.

фотафо́бы

(ад фота- + -фоб)

ценялюбныя жывёлы (напр. глебавыя беспазваночныя).

фотафо́ры

(ад фота- + -фор)

органы свячэння (галоўным чынам у глыбакаводных жывёл).

фотахі́мія

(ад фота- + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў рэчывах пад уздзеяннем светлавой энергіі.

фотахрамі́зм

(ад фота- + гр. chroma = колер)

здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку пад дзеяннем аптычнага выпрамянення.

фотахро́мія

(ад фота- + -хромія)

каляровая фатаграфія, якая перадае натуральную афарбоўку прадмета.

фотахронаметра́ж

(ад фота- + хронаметраж)

адзін са спосабаў вывучэння затрат рабочага часу на выкананне асобных элементаў вытворчай аперацыі.