Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

балаціро́ўка

(ад балаціраваць)

галасаванне шляхам апускання ў урну бюлетэняў.

балдахі́н

(іт. baldacchino)

пьппны полаг на слупках пераважна з тканіны над ложкам, тронам, царкоўным алтаром і інш.

балеро́

(ісп. balero)

1) іспанскі народны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца;

2) кароткая безрукаўка як частка нацыянальнага іспанскага адзення.

балеры́на

іт. ballerina)

артыстка балета, танцоўшчыца.

бале́т1

(фр. ballet < іт. balleto, ад ballo = баль)

1) від тэатральнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах;

2) спектакль з танцаў і мімічных рухаў, якія суправаджаюцца музыкай;

3) калектыў артыстаў, якія выконваюць балетны спектакль.

бале́т2

(н.-лац. boletus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце на глебе ў лясах; адзін з відаў — баравік.

балетама́н

(ад балет + -ман)

заўзяты аматар балета .

балетама́нія

(ад балет + манія)

незвычайнае захапленне балетам 1.

балетма́йстар

(ням. Ballettmeister)

пастаноўшчык балетаў, харэаграфічных мініяцюр, танцаў.

балето́пс

(н.-лац. boletopsis)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетопсідных, які расце на перагнойнай глебе ў верасова- і імшысталішайнікавых хвойніках; ядомы.