Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотатро́фы

(ад фота- + -трофы)

тое, што і аўтатрофы.

фотатрыянгуля́цыя

(ад фота- + трыянгуляцыя)

метад вызначэння становішча апорных пунктаў шляхам вымярэння аэрафотаздымкаў на фотаграмметрычных прыборах.

фотаты́пія

(ад фота- + -тыпія)

1) спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, на якой фатаграфічным шляхам нанесены тэкст;

2) адбітак, атрыманы такім спосабам.

фотатыры́стар

(ад фота- + тырыстар)

магутны тырыстар, перавод якога з аднаго ўстойлівага стану ў другі ажыццяўляецца ў выніку ўздзеяння на яго светлавога струменю.

фотатэадалі́т

(ад фота- + тэадаліт)

геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі мясцовасці з мэтай складання планаў, профіляў.

фотатэ́ка

(ад фота- + -тэка)

сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.

фотатэлегра́ма

(ад фота- + тэлеграма)

тэлеграма, перададзеная фотатэлеграфам.

фотатэлегра́ф

(ад фота- + тэлеграф)

апарат, пры дапамозе якога перадаюць на адлегласць фатаграфіі і іншыя відарысы.

фотатэлегра́фія фотатэлеграфі́я

(ад фота- + тэлеграфія)

сістэма дакументальнай электрычнай сувязі, якая забяспечвае ўзнаўленне на адлегласці нерухомых адлюстраванняў (чарцяжоў, фатаграфій і інш.).

фотатэрапі́я

(ад фота- + тэрапія)

выкарыстанне з лячэбнай мэтай інфрачырвоных, бачных і ультрафіялетавых прамянёў; святлолячэнне.