Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урэа́за

(ад гр. uron = мача)

фермент, які каталізуе расшчапленне мачавіны на вуглякіслы газ і аміяк.

урэдаспо́ры

(ад лац. uredo = іржа + споры)

летнія споры іржаўных грыбоў, развіваюцца на злаках.

урэма́

(цюрк. urema)

паласа лісцевых лясоў, якая цягнецца ўздоўж ракі, што працякае праз лесастэпавую, стэпавую і паўпустынную зоны.

урэмі́я

(ад ура- + -эмія)

самаатручванне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.

урэта́н

(ад ура- + этан)

лекавы прэпарат, які ўжываецца як заспакойлівы і снатворны сродак.

урэ́тра

(гр. urethra)

мочаспускальны канал.

урэтраскапі́я

(ад урэтра + -скапія)

агляд урэтры пры дапамозе урэтраскопа.

урэтраско́п

(ад урэтра + -скоп)

аптычная прылада для агляду ўнутраных сценак урэтры.

урэтратамі́я

(ад урэтра + -тамія)

мед. разразанне урэтры пры яе звужэннях.

урэтры́т

(ад урэтра)

запаленне слізістай абалонкі урэтры.