Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бюракраты́зм

(фр. bureaucratisme)

1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы;

2) тое, што і бюракратыя 1.

бюракра́тыя

(фр. bureaucratie)

1) сістэма кіравання, пры якой асноўную ролю выконвае адміністрацыйны апарат, далёкі ад інтарэсаў народа;

2) чыноўніцтва.

бюракро́нім

[ад бюракр(атыя) + гр. onyma = імя]

слова або выраз, якія часта ўжываюцца сродкамі масавай інфармацыі і з’яўляюцца адлюстраваннем унітарнага мыслення і беднасці мовы.

бю́ргер

(ням. Bürger)

1) гараджанін у сярэдневяковай Еўропе;

2) перан. абывацель, мешчанін.

бюро́

(фр. bureau)

1) кіруючая або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. Бюро Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. канструктарскае б., б. даведак);

3) пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

бюрэ́тка

(фр. burette)

шкляная трубка з дзяленнямі для адмервання пэўнай колькасці вадкасці.

бюст

(фр. buste)

1) скульптурная выява чалавека да пояса (галавы і верхняй часткі цела);

2) жаночыя грудзі.

бюстга́льтар

(ням. Büstenhalter)

жаночы ліфчык для падтрымання бюста; станік.

бяго́нія

[н.-лац. begonia, ад фр. Bègon = прозвішча фр. аматара батанікі (1638—1710)]

травяністая расліна сям. бягоніевых з пярэстым лісцем і яркімі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

бядо́цыя

(н.-лац. bedotia)

рыба атрада кефалепадобных, якая водзіцца ў вадаёмах вострава Мадагаскар; на Беларусі гадуецца як акварыумная.