Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бэ́йсік

[англ. basic, ад b(eginnes) = для тых, хто пачынае + а(ll-purpose) = універсальны + s(ymbolic) = сімвалічны + i(nstruction) = вучэбны + c(ode) = код]

самая простая інфармацыйная мова праграмавання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ.

бэ́йсік-і́нгліш

(англ. basic English = базавая англійская мова)

спрошчаная англійская мова, якая складаецца з 850 слоў, а таксама некалькіх граматычных правіл; была створана для місіянерскіх мэт як міжнародная дапаможная мова, апрацавана англійскім вучоным Ч. Орданам.

бэквардэ́йшн

(англ. backwardation)

сітуацыя, пры якой цэны на наяўны тавар вышэйшыя, чым каціроўкі па здзелках на тэрмін, а цэны на тавар з бліжэйшымі тэрмінамі пастаўкі вышэйшыя, чым на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі (проціл. кантанга).

бэ́лька

(польск. belka, ад ням. Balken)

драўляны або жалезабетонны брус, які служыць для падтрымкі столі, падлогі.

бэ́ра

(польск. bera, ад фр. beurre = масляны)

сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады, а таксама плод гэтай грушы.

бэ́сціць

(польск. bestwić, ад лац. bestia = звер)

1) брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці (напр. б. вопратку);

2) лаяць, зневажаць, ганьбіць.

бэ́та

(гр. beta)

1) назва другой літары грэчаскага алфавіта;

2) абазначэнне стану рэчыва пры высокай тэмпературы або пры радыеактыўным распадзе.

бэтатро́н

(ад бэта + -трон)

прыбор для паскарэння электронаў віхравым электрычным полем.

бэ́та-дэфектаскапі́я

(ад бэта + дэфектаскапія)

метад выяўлення дэфектаў у тонкіх металічных вырабах (напр. з фольгі) шляхам прасвечвання іх бэта-прамянямі.

бэ́та-радыеакты́ўнасць

(ад бэта + радыеактыўнасць)

ператварэнне атамных ядзер ізатопаў адных хімічных элементаў у іншыя ў выніку пасылання бэта-часціц.