Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лю́стра1

(польск. lustro, ад іт. lustro)

1) адшліфаваная паверхня шкла, металу, здольная даваць адбіткі прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй;

2) перан. спакойная, гладкая паверхня вады;

3) перан. тое, што з’яўляецца адбіткам якіх-н. з’яў, працэсаў.

лю́стра2

(фр. lustre)

падвесны асвятляльны прыбор з некалькімі крыніцамі святла (электралямпамі ці свечкамі).

люстрава́ць

(польск. lustrować, ад лац. lustrare)

адлюстроўваць, адбіваць.

люстра́цыі1

(польск. lustracja, ад лац. lustrum = падатковы перыяд)

перыядычныя апісанні дзяржаўных маёмасцей у Польшчы і на Беларусі ў 16—18 ст. з мэтай вызначэння іх прыбытковасці.

люстра́цыі2

(лац. lustratio = ачьппчэнне шляхам ахвярапрынашэнняў)

рэлігійныя абрады, звязаныя з уяўленнем аб ачышчальнай сіле магічных дзеянняў.

люстры́н

(фр. lustnne)

тонкая шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з глянцам; раней з яе шылі мужчынскія пінжакі.

лютні́ст

(польск. lutnista, ад с.лац. lutnista)

музыкант, які іграе на лютні

лю́тня

(польск. lutnia < с.-в.-ням. lute іт. liuto, ад ар. al’ud = драўляны інструмент)

даўнейшы струнны шчыпковы музычны інструмент, па гучанню блізкі да гітары.

лютэі́н

(ад лац. luteum = жаўток)

адзін з жаночых палавых гармонаў, які рыхтуе слізістую абалонку маткі для прыняцця зародка, а таксама стымулюе змены ў малочных залозах.

лютэра́нін

[польск. luteranin, ад ням. M. Luther = прозвішча ням. рэлігійнага рэфарматара (1483—1546)]

той, хто вызнае лютэранства.