Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

люмінагра́фія

(ад лац. lumen = святло + -графія)

спосаб прыгатавання копій малюнкаў або тэксту з выкарыстаннем рэчываў, што могуць свяціцца і наносяцца на кардон, на які кладуць арыгінал і фотаматэрыял.

люміна́л

(н.-лац. luminalis, ад лац. lumen = святло)

лякарства, якое ўжываецца пры бяссонніцы і іншых хваробах нервовай сістэмы.

люмінафо́ры

(ад лац. lumen = святло + -фор)

арганічныя і неарганічныя рэчывы, якія могуць свяціцца пад уздзеяннем знешніх фактараў; выкарыстоўваюцца ў вытворчасці лямп дзённага святла.

люмінесцэ́нцыя

(ад лац. lumen, -inis = святло + суфікс -escent, які азначае слабае дзеянне)

свячэнне рэчываў (люмінафораў), якое ўзбуджаецца знешнімі крыніцамі энергіі і не з’яўляецца цеплавым выпрамяненнем; выступае ў разнавіднасцях радыелюмінесцэнцыя, хемілюмінесцэнцыя, электралюмінесцэнцыя і інш.; гл. таксама фасфарасцэнцыя, флюарэсцэнцыя.

люміта́йп

(ад лац. lumen = святло + англ. tipe = адбітак)

электронная аднаапаратная літарапраекцыйная лагічная машына; забяспечвае атрыманне фотанабору шрыфтамі кегелю.

лю́мпен-пралетарыя́т

(ням. Lumpenproletariat)

дэкласаваныя слаі насельніцтва (басякі, жабракі, злачынцы).

люне́т

(фр. lunette)

1) ваен. палявое ўмацаванне, якое складаецца з аднаго-двух валоў (бруствераў) і рова ўперадзе;

2) прыстасаванне на металарэзных станках для дадатковага прытрымлівання пры апрацоўцы тонкіх і доўгіх загатовак;

3) архіт. арачны праём у скляпенні ці сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу.

люпазо́рый

(ад лац. lupus = воўк)

спецыяльная лячэбная ўстанова для хворых на туберкулёз скуры (люпус).

лю́пус

(лац. lupus = воўк)

адзін з відаў туберкулёзу скуры; туберкулёзная ваўчанка.

лю́стр

(фр. lustre = бляск)

пігмент, які наносіцца на керамічныя вырабы зверху глазуры для надання ім металічнага або перламутравага бляску.