Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лютэра́нства

(ад лютэранін)

адно з пратэстанцкіх веравучэнняў (гл. пратэстантызм), якое ўзнікла ў 16 ст. у Германіі на аснове вучэння М. Лютэра і пашырылася гал. ч. у Германіі і скандынаўскіх краінах.

лютэ́сцэнс

(лац. lutescens = які робіцца жаўтаватым)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым безасцюковым коласам і чырвоным зернем.

лютэ́цый

(н.-лац. lutecium, ад лац. Lutecia = Парыж)

хімічны элемент сям лантаноідаў, бліскучы метал.

люфа́

(ням. Luffa, ад ар. luf)

травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, завязь якой ужываецца ў ежу, а са спелых пладоў робяць мачалкі, летнія галаўныя ўборы і інш.

люфт

(ням. Luft = паветра)

зазор паміж спалучанымі паверхнямі частак машыны.

люфтпа́ўза

(ням. Luftpause = паветраная паўза)

невялікая паўза, з дапамогай якой пры выкананні музычнага твора вылучаецца пачатак матыву, фразы і інш.

люцы́пар

(польск. lucyper, ад лац. lucifer = той, хто прыносіць святло)

сатана, д’ябал.

люцыфера́зы

(ад люцыферыны)

ферменты, якія каталізуюць акісленне люцыферынаў, забяспечваючы працэсы біялюмінесцэнцыі.

люцыферы́ны

(ад лац. lucifer = які нясе святло)

арганічныя злучэнні, якія ўдзельнічаюць у люмінесцэнцыі арганізмаў, што свецяцца.

люцэ́рна

(польск. lucerna < ням. Luzerne, ад фр. luzerne)

травяністая расліна сям. бабовых з трайчастым лісцем і светла-бэзавымі або цёмна-фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як кармавая.