Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лу́па

(фр. loupe)

збіральная лінза ў аправе або сістэма лінз для разглядання дробных дэталей.

луперка́ліі

(лац. lupercalia)

старажытнарымскае веснавое свята ў гонар бога палёў і лясоў Фаўна.

лупулі́н

(ад лац. lupulus = хмель)

залозкі суплоддзяў хмелю, а таксама горкае клейкае рэчыва, якое выдзяляецца гэтымі залозкамі; выкарыстоўваецца ў піваварнай прамысловасці.

льё

(фр. lieue)

старадаўняя французская мера даўжыні, роўная 4,444 км (марское л. роўнае 5,556 км).

лья́насы

(ісп. llanos = раўніны)

тып саваннаў у Паўд. Амерыцы (па левабярэжжы р. Арынока).

лэ́дзі

(англ. lady)

жонка лорда або баранета, а таксама ўвогуле замужняя жанчына з арыстакратычных колаў у Англіі.

лю́верс

(гал. leuwers)

круглая адтуліна ў парусе, тэнце для прадзявання працягвання вяроўкі, каб замацаваць іх.

лю́гер

(ням. Lugger)

1) трохмачтавае паруснае судна з бізань-мачтай перад воссю руля;

2) даўнейшы трохмачтавы парусны ваенны карабель.

людві́гія

(н.-лац. ludwigia)

водная травяністая расліна сям. скрыпнёвых з доўгімі галінастымі сцёбламі і аліўкава-зялёным лісцем, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі, радзей Афрыкі; вядома як акварыумная.

люізі́т

(англ. lewisite, ад W. Lewis = прозвішча амер. хіміка)

стойкае атрутнае рэчыва, арганічнае злучэнне мыш’яку, якое выклікае нарывы на скуры.