Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́ферны

(ад буфер)

1) які мае адносіны да буфера;

2) перан. прамежкавы, які паслабляе сутыкненне варожых бакоў;

б-ая дзяржава — звычайна слабая ў ваенных і палітычных адносінах краіна, якая знаходзіцца паміж тэрыторыямі або сферамі ўплыву вялікіх дзяржаў.

буфе́т

(фр. buffet)

1) месца для продажу закусак, напіткаў ва ўстановах, у тэатрах, на вакзалах, а таксама асобная стойка ў сталовых, рэстаранах;

2) шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў.

буфо́н

(фр. bouffbn, ад іт. buffbne)

1) акцёр, які выконвае камічныя ролі ў аперэтках і вадэвілях;

2) перан. жартаўнік, штукар.

буфта́льм

(ад гр. bus = бык + ophthalmos = вока)

паталагічнае павелічэнне вочнага яблыка; бычынае вока.

бу́фы

(ад фр. bouffer = надзімацца)

пашныя зборкі ў верхняй частцы рукава.

бухга́лтар

(ням. Buchhalter)

спецыяліст па грашовых разліках ва ўстанове, на прадпрыемстве.

бухгалтэ́рыя

(ад ням. Buch = кніга + halten = трымаць)

1) падліковы аддзел ва ўстанове, на прадпрыемстве, у арганізацыі;

2) вядзенне грашовага ўліку.

бу́хта1

(ням. Bucht)

1) невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў;

2) глыбокае месца ў рэчцы.

бу́хта2

(гал. bocht)

вялікі скрутак дроту, каната.

бу́цы

(англ. boots)

чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.