Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лімнало́гія

(ад гр. limne = возера + -логія)

раздзел гідралогіі, які вывучае фізічныя, хімічныя і біялагічныя працэсы ў вадаёмах (азёрах, вадасховішчах, сажалках); азёразнаўства.

лімнафі́лы

(ад гр. limne = возера + -філ)

расліны і жывёлы, якія аддаюць перавагу азёрам як асяроддзю жыцця.

лімні́граф

(ад гр. limne = возера + -граф)

самазапісваючы прыбор, які рэгіструе ваганні ўзроўню вады ў буравых свідравінах, студнях, а таксама ў паверхневых вадаёмах (напр. азёрах).

лімніён

(гр. limnion = азярцо)

зона свабоднай вады ў азёрах.

лімно́філа

(н.-лац. limnophila)

водная травяністая расліна сям. залознікавых з светла-зялёным перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, на Беларусі вядома як акварыўмная.

лімо́н

(фр. limon, іт. limone, ад перс. limun)

1) паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае;

2) плод гэтага дрэва з пахучай жоўтай скуркай, кіслы на смак.

лімузі́н

(фр. limousine)

вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

лі́мфа

(лац. lympha = вільгаць)

бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая абмывае ўсе тканкі і клеткі арганізма; па хімічнаму саставу блізкая да плазмы 1.

лімфагранулемато́з

(ад лімфа + гранулема)

захворванне, якое характарызуецца злаякасным пухлінападобным разрастаннем лімфатычных вузлоў.

лімфадэні́т

(ад лімфа + адэніт)

запаленне лімфатычных вузлоў.