Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лімб

(лац. limbus = край, кант)

1) плоскае кольца, падзеленае на градусы, у вугламерных прыборах;

2) бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.

лі́мба

(ісп. limbo)

групавы танец, пашыраны сярод насельніцтва вострава Табага (Цэнтр. Амерыка).

лімбургі́т

(ад ням. Limburg = назва гары ў Германіі)

вітрапарфіравая, ультраасноўная магматычная горная парода, складзеная з шклаватага базісу шчолачнага саставу з патэнцыяльнымі нефелінам і палявым шпатам, вылучэннямі алівіну і аўгіту.

лімі́т

(фр. limite, ад лац. limes, itis = мяжа, граніца)

1) норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-н., расходаваць што-н.;

2) перан. крайняя мяжа чаго-н. (напр. л. часу).

лімітава́ць

(лац. limitare = абмяжоўваць)

абмяжоўваць, устанаўліваць ліміт.

ліміта́цыя

(лац. limitatio = устанаўленне, вызначэнне)

абмежаванне, устанаўленне ліміту.

лімітро́фы

(лац. limithropus = прыгранічны, ад лац. limes = мяжа, граніца + гр. trophos = які жывіць)

1) прыгранічныя вобласці Рымскай імперыі, якія павінны былі ўтрымліваць войскі, што стаялі на мяжы;

2) дзяржавы, якія ўтварыліся на заходніх ускраінах былой Расійскай імперыі пасля 1917 г. (Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя).

лі́мітэд лімі́тэд

(англ. limited = абмежаваны)

абмежаваная адказнасць кампаніі па абавязацельствах (у межах уласнай маёмасці).

лімнабіёнты

(ад гр. limne = возера + біёнты)

расліны і жывёлы, якія жывуць у азёрах.

лімнакаля́нус

(н.-лац. limnocalanus)

рачок падкласа весланогіх, які трапляецца ў азёрах ледніковага паходжання.