Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотарэалі́зм

(ад фота- + рэалізм)

тое, што і гіперрэалізм.

фотарэзі́стар

(ад фота- + рэзістар)

паўправадніковы прыбор, праводнасць якога змяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці.

фотарэле́

(ад фота- + рэле)

рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпарта́ж

(ад фота- + рэпартаж)

рэпартаж у выглядзе фотаздымкаў.

фотарэпарце́р

(ад фота- + рэпарцёр)

фатограф, які займаецца фотарэпартажам.

фотарэпраду́кцыя

(ад фота- + рэпрадукцыя)

узноўлены фатаграфічным спосабам відарыс плоскаснага арыгінала (малюнка, чарцяжа і інш.).

фотарэцэ́птары

(ад фота- + рэцэптары)

святлоўспрымальныя ўтварэнні (спецыяльныя клеткі, органы), здольныя паглынаць святло і выклікаць фотабіялагічныя працэсы ў арганізмах (фотаперыядызм, фотатаксіс, фотатрапізм, зрок і інш.).

фотарэцэ́пцыя

(ад фота- + рэцэпцыя)

успрыманне святла фотарэцэптарамі.

фотасенсібіліза́цыя

(ад фота- + сенсібілізацыя)

наданне несвятлоадчувальным рэчывам здольнасці да фотахімічных пераўтварэнняў.

фотасе́тер

(ад фота- + англ. setter = рэгулюючае прыстасаванне)

фотанаборная машына, пабудаваная як радкаадлівальная радкаадліўная машына інтэртып.