Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вальфрама́ты

(ад вальфрам)

солі вальфрамавых кіслот.

вальфрамі́т

(ням. Wolframit)

мінерал класа вальфраматаў бура-чорнага або чырванаватага колеру; руда вальфраму.

вальха́ла

гл. валгала.

вальцава́ць

(ням. walzen)

пракатваць, плюшчыць, малоць паміж вальцамі.

ва́льцы

(ням. Walze)

рабочая частка металаапрацоўчых, драбільных, мукамольных і іншых машын у форме валікаў, якія верцяцца ў процілеглых напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

валюмаме́трыя

(ад лац. volumen = аб’ём + -метрыя)

методыка хімічнага аналізу, якая грунтуецца на вымярэнні аб’ёму патрачанага рэактыву ці выдзеленага або паглынутага газу.

валюмарэцэ́птары

(ад лац. volumen = аб’ём + рэцэптары)

чуллівыя нервовыя заканчэнні ў розных органах і крывяносных сасудах, якія рэагуюць на расцяжэнне іх сценак.

валюме́тр

(ад лац. volumen = аб’ём + -метр)

прыбор для вызначэння аб’ёму матэрыялу (напр. ваты), калі нельга вызначыць яго апусканнем гэтага матэрыялу ў ваду.

валюміно́зны

(ад лац. volumen = аб’ём, том)

1) шматтомны;

2) вялікі, аб’ёмны.

валюміно́метр

(ад лац. volumen = аб’ём + -метр)

тое, што і валюметр.