Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лава́нда

(іт. lavanda)

вечназялёная травяністая расліна сям. ясноткавых з блакітнымі, сінімі або фіялетавымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і эфіраалейная.

лава́ш

(цюрк. lavas)

пшанічны хлеб у выглядзе тонкіх праснакоў, які пашыраны ў Закаўказзі.

лавела́с

[англ. Lovelace = імя героя рамана С. Рычардсана (1689—1761) «Кларыса Гарлоу»]

спакуснік жанчын, ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік.

лаві́на

(ням. Lawine)

1) вялікая маса падаючага з гор снегу, лёду; снежны абвал;

2) перан. тое, што і лава1 2.

лаві́раваць

(ням. Lavieren)

1) плысці на парусным судне супраць ветру па ломанай лініі; рухацца зігзагамі, каб абмінуць перашкоды;

2) перан. спрытна прыстасоўвацца да абставін, ухіляцца ад прамых дзеянняў.

лаві́с

(фр. lavis)

1) спосаб гравіравання, пры якім малюнак наносіцца на металічную пласцінку пэндзлем, змочаным у кіслаце;

2) гравюра на метале, выкананая такім спосабам, а таксама адбітак з такой гравюры.

лаг1

(гал. log)

1) прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці;

2) борт судна (пры вызначэнні становішча судна адносна хвалі, іншага судна і г.д.).

лаг2

(англ. lag = запазненне)

разрыў у часе паміж дзвюма з’явамі або працэсамі, якія знаходзяцца ў прычынна-выніковай сувязі (напр. у эканоміцы час ад моманту ўкладання сродкаў да атрымання аддачы).

-лаг

гл. -лог.

ла́га

(ад ням. Lagebalken = бэлька ў столі)

1) часовая падкладка пад што-н. у выглядзе нятоўстага бервяна, жэрдкі;

2) падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога.