Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лагіцы́зм

(ад логіка)

кірунак у філасофска-лагічным абгрунтаванні матэматыкі, што спрабуе цалкам звесці яе да логікі.

лагі́чны

(гр. logikos)

1) заснаваны на законах логікі, выяўлены з яе дапамогай (напр. л. метад, л. вывад);

2) абумоўлены ўнутранай заканамернасцю чаго-н., непазбежны, неабходны (напр. л-ае развіццё падзей, л. вынік).

лаглі́нь

(гал. loglijn)

тонкі карабельны трос (лінь), які злучае паплавок простага лага1 1 са шпулькай.

лаго́метр

(ад гр. logos = слова, адносіны + -метр)

механізм для вымярэння адносін велічынь двух электрычных токаў; выкарыстоўваецца ў омметрах, мегомметрах, фазометрах і інш.

ла́гтынг

(нарв. lagting)

верхняя палата нарвежскага парламента (стортынга); параўн. одэльстынг.

лагу́на

(іт. laguna)

1) неглыбокі заліў, аддзелены ад мора наноснай палосай сушы (бар4) або злучаны з ім вузкім залівам;

2) участак мора паміж берагам мацерыка ці вострава і каралавымі рыфамі, а таксама ўнутраны вадаём атола.

ладава́ць

(ст.-польск. ładować, ад с.-в.-ням. laden)

роўна, парадкам укладваць, грузіць.

ла́дан

(гр. ladanon)

пахучая смала з лісця некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў.

ладу́нка

(польск. ładunek, ад с.в.-ням. ladunge)

1) сумка для пораху і шроту ў паляўнічых;

2) набой для стрэльбы.

лады́кула

(н.-лац. lodicula)

плевачка ў кветках большасці злакаў, якая ў час цвіцення набухае і садзейнічае раскрыванню кветкі.