Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лабектамі́я

(ад гр. lobos = кавалачак + ektome = выраз)

выдаленне часткі лёгкіх пры туберкулёзе, гнойных працэсах, пухлінах і іншых захворваннях лёгкіх.

лабелі́н

(ад лабелія)

алкалоід, які змяшчаецца ў раслінах роду лабелія; выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці стымулятара дыхання.

лабелі́стыка

(ад англ. label = наклейка, этыкетка)

калекцыяніраванне этыкетак, якія наклейваюцца на чамаданы ў гатэлях у час турысцкіх падарожжаў.

лабе́лія

(н.-лац. lobelia, ад фр. М. de Lobel = прозвішча нідэрл. батаніка 16—17 ст.)

травяністая расліна сям. лабеліевых з чырвонымі, блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

лабі́зм

(англ. lobbyism)

тое, што і лобі 1.

лабі́льнасць

(ад лабільны)

нястойкасць, зменлівасць (напр. л. дзіцячага арганізма).

лабі́льны

(лац. labilis)

нястойкі, няўстойлівы, рухомы.

лабіры́нт

(лац. labyrinthus, ад гр. labyrinthos)

1) складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, пераходаў, дарог і інш.;

2) перан. складанае спалучэнне, перапляценне чаго-н. (напр. л. думак);

3) анат. унутраная частка вуха.

лабірынтадо́нты

(н.-лац. labyrinthodontia, ад гр. labyrinthos = лабірынт + odus, odonthos = зуб)

падклас вымерлых земнаводных, якія знешне нагадвалі кракадзілаў або саламандраў, жылі ў сярэдзіне палеазоюпач. мезазою.

лабірынты́т

(ад лабірынт)

мед. запаленне ўнутранага вуха.