Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лабі́ст

(англ. lobbyist)

тое, што і лобі 2.

лабіядэнта́льны

(ад лац. labium = губа + dens, -ntis = зуб)

лінгв. губна-зубны зычны гук (напр. «в», «ф»).

лабіяліза́цыя

(ад лац. labialis = губны)

лінгв. вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

лабія́льны

(лац. labialis = губны)

1) лінгв. утвораны з удзелам губ, губны гук (напр. «б», «п»);

2) які нагадвае сабой губы (напр. л-ыя органы пачуццяў у насякомых).

лабрадары́т

(ад лабрадор)

магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору; выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў.

лабрадо́р

(англ. Labrador = назва паўвострава ў паўн.-ўсх. Канадзе)

мінерал групы палявых шпатаў, бясколерны, шэры або зеленаваты; выкарыстоўваецца ў будаўніцтве.

лабэктамі́я

(ад англ. lobe = доля, частка + гр. ektos = па-за)

мед. аперацыйнае выдаленне часткі чалавечага органа (напр. палавіны лёгкага).

ла́ва1

(іт. lava)

1) расплаўленая маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі;

2) перан. імклівая, нястрымная маса чаго-н., лавіна.

ла́ва2

(польск. ława)

1) баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу;

2) падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

лавабрэ́кчыя

(ад лава + брэкчыя)

магматычная горная парода вулканічнага паходжання, складзеная пераважна з абломкаў эфузіўных горных парод.