Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буза́

(тур. buzä, ад перс. būzä)

1) лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыме і на Каўказе;

2) рэшткі вадкасці, падонкі;

3) адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр) з найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў.

буй

(гал. boei)

плывучы знак (паплавок) на рацэ, на возеры, у бухце для абазначэння мелі, небяспечных месцаў, падводных камянёў і інш.

бу́йрэп

(гал. boeireep)

трос, які ўтрымлівае буй на якары.

буканье́ры

(фр. boucaniers < ісп. bucaneros, ад buque = карабель)

тое, што і флібусцьеры.

бу́кер

(англ. bucker)

шматкорпусны плуг для паверхневай апрацоўкі глебы.

буке́т

(фр. bouquet)

1) прыгожа складзеныя ў пучок кветкі;

2) сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго-н. (напр. б. чаю, б. віна).

букіні́ст

(фр. bouquiniste, ад bouquin = старадаўняя кніга)

спецыяліст кніжнага гандлю, які займаецца купляй і продажам твораў друку, што былі ў карыстанні.

букле́

(фр. boucle)

гладзевая тканіна з няроўнай вузлаватай паверхняй, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для шыцця жаночых паліто і касцюмаў.

букле́т

(фр. bouclette = кольца)

рэкламнае, даведачнае або дзіцячае выданне, надрукаванае на адным аркушы паперы і складзенае ў выглядзе гармоніка.

бу́клі

(фр. boucles)

уст. завітыя кольцамі пасмы валасоў, локаны.