Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кла́сік

(лац. classicus = першакласны)

1) выдатны пісьменнік, дзеяч мастацтва, навукі;

2) прадстаўнік класіцызму ў літаратуры і мастацтве;

3) спецыяліст па класічнай філалогіі (грэчаскай і лацінскай мовах і літаратурах).

кла́сіка

(лац. classicus = першакласны)

творы літаратуры і мастацтва, якія маюць сусветнае прызнанне, вякамі зберагаюць сваё значэнне.

класіфікава́ць

(ад лац. classis = клас + facere = рабіць)

рабіць класіфікацыю.

класіфіка́тар

(ад класіфікацыя)

1) спецыяліст у галіне класіфікацыі;

2) апарат для механічнай класіфікацыі вугалю, руды па велічыні, форме, шчыльнасці.

класіфіка́цыя

(фр. classification, ад лац. classis = разрад + facere = рабіць)

размеркаванне якіх-н. прадметаў, з’яў, паняццяў па класах, групах, разрадах на падставе пэўных агульных прыкмет (напр. к. моў, к. раслін).

класіцы́зм

(ням. Klassizismus, ад лац. classicus = першакласны, узорны)

стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пач. 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў.

класі́чны

(лац. classicus = першакласны)

1) які датычыць старажытных грэкаў і рымлян, антычны;

2) які мае адносіны да класіцызму, уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку;

3) створаны класікам, узорны, дасканалы;

4) звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур (напр. к-ая філалогія).

кластаге́нны

(ад гр. klastos = зламаны + -генны)

утвораны з абломкаў горных парод.

кластрыдёзы

(ад кластрыдыі)

інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека (напр. батулізм, слупняк і інш.), якія выклікаюцца кластрыдыямі.

кластры́дыі

(н.-лац. clostridium, ад гр. kloster = верацяно)

спараносныя бактэрыі; пашыраны ў глебе, вадзе, рэштках жывёл і раслін.