Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кла́стэр

(англ. cluster)

1) хім. група малекул, якія вылучаюцца сярод іншых падобных малекул і аб’ядноўваюцца ва ўстойлівыя ўтварэнні;

2) лінгв. паслядоўнасць, ланцужок моўных элементаў, напр. гукаў, часцін мовы.

кластэ́рыум

(н.-лац. closterium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. кластэрыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах, на сырых скалах, імхах.

клато́іда

(ад гр. klotho = праду + -оід)

плоская спіралепадобная крывая, якая складаецца з дзвюх частак, размешчаных сіметрычна адносна пачатку каардынат.

клатра́ты

(лац. clathratus = ахаваны кратамі)

крышталічныя злучэнні ўключэння, у якіх малекулы асноўнага рэчыва ўтвараюць каркас, а малекулы іншых элементаў размяшчаюцца ў поласцях каркаса.

клаузіліі́ды

(н.-лац. clausiliidae)

сямейства сцяблініставокіх малюскаў, пашыранае ў Еўразіі і Паўд. Амерыцы; жывуць у лясах, на скалах.

клауна́да

(ад клоун)

1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на выкарыстанні прыёмаў эксцэнтрыкі 2, буфанады 1, гратэску 1;

2) цыркавое прадстаўленне з удзелам клоунаў (гл. антрэ 1).

кла́ўзула

(лац. clausula = заключэнне)

1) спецыяльная ўмова, агаворка ў завяшчанні, дагаворы і інш. (у юрыспрудэнцыі);

2) заключная частка прамовы (у рыторыцы);

3) заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада.

кла́фтэр

(ням. Klafter = сажань)

адзінка даўжыні ў Аўстрыі і Венгрыі, роўная 1,896 м.

клаша́р

(фр. clochard = жабрак)

бадзяга, валацуга, бяздомнік.

клебсіе́лы

(н.-лац. klebsiella)

капсульныя бактэрыі сям. энтэрабактэрый; паразіты жывёл і чалавека, пашыраны і ў знешнім асяроддзі.