Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кладархі́ды

(н.-лац. cladorchidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых.

кладаспарыёзы

(ад кладаспорый)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі кладаспорыямі.

кладаспо́рый

(н.-лац. cladosporium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які жыве на раслінных і жывёльных субстратах, у глебе.

кладзі́на

(н.-лац. cladina)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на гнілой драўніне, купінах балот.

кладо́дый

(ад гр. klados = парастак + eidos = выгляд)

лістападобнае сцябло раслін, якое выконвае функцыі ліста (напр. у спаржы).

кладо́нія

(н.-лац. cladonia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на пнях, гнілой драўніне, купінах балот.

кладо́фара

(н.-лац. cladophora, ад гр. klados = парастак + phoros = які нясе)

ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.

кладра́сціс

(н.-лац. cladrastis)

дрэва сям. бабовых з буйным лісцем і белымі духмянымі кветкамі ў доўгіх суквеццях, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

клазе́т

(англ. closet)

прыбіральня з вадаправодным прыстасаваннем для прамывання унітаза.

кла́ка

(фр. claque)

група гледачоў, нанятая для таго, каб гучна апладзіраваць або свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу артыста, спектакля.